У намесьніка старшыні Маладога фронту Міколы Дземідзенкі, які абвясціў галадоўку ў знак нязгоды з арыштам на 15 сутак, пагоршыўся стан здароўя: да яго выклікалі лекара.

Стала вядома, што актывіста пакаралі за адміністрацыйнае правапарушэнне па арт. 23.34. (парушэнне парадку арганаізацыі і правядзення масавых мерапрыемтваў) ў судзе Першамайскага раёна Менска. Суддзя Юрый Гарбаток.

Нагадаем, што Дземідзенка быў затрыманы 14 траўня каля будынку Маскоўскага аўтавакзала. Яго адвезлі на Акрэсьціна, дзе ён адбыў выходныя дні. Перад судом ён паспеў перадаць, што абвяшчае галадоўку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?