25-гадовы мужчына скраў з чужога па’езда кветку ў гаршчку, каб упрыгожыць сваю кватэру.

Тое, як незнаёмы малады чалавек кудысьці нясе кветку, убачыла жыхарка дома. Яна ж і паведаміла ў міліцыю.

«Жанчына, каб упрыгожыць пад'езд, вынесла ўласную расліну на лесвічную пляцоўку, — распавёў оперупаўнаважаны аддзела крымінальнага вышуку Баранавіцкага ГАУС Руслан Патоцкі. — А тут бачыць: нейкі хлопец схапіў гаршчок і нясе з пад'езда. Гараджанка паспрабавала яго спыніць, казала, што гэта яе кветка, але незнаёмец толькі аблаяў яе».

Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства быў затрыманы 25-гадовы жыхар Баранавічаў, раней судзімы за крадзеж.

На пытанне супрацоўнікаў праваахоўных органаў, навошта ён выкраў пакаёвую расліну, затрыманы растлумачыў: хацеў паставіць у сябе ў кватэры. У адносінах да падазраванага 17 мая распачатая крымінальная справа па ч. 2 арт. 206 КК РБ (рабаванне), яму пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?