Гэтая інфармацыя, як вядома, была апублікаваная з затрымкай, бо ў адпаведнасці з рэйтынгам зборныя Фінляндыі і Швецыі павінны выступаць у адной групе. Аднак турнір пройдзе менавіта ў сталіцах гэтых краін — Стакгольме і Хельсінкі, і таму каманды прыйшлося разводзіць.

Зборная Беларусі трапіла ў групу, матчы якой будуць праходзіць у Хельсінкі, і будзе супернічаць з Фінляндыяй, Канадай, ЗША, Швейцарыяй, Славакіяй, Францыяй і Казахстанам.

У Стакгольме будуць гуляць Швецыя, Чэхія, Расія, Германія, Нарвегія, Латвія, Данія і Італія.

Па чатыры зборныя з кожнай групы выйдуць у чвэрцьфінал. Каманды, якія занялі восьмыя месцы, пакінуць элітны дывізіён.

Чвэрцьфіналы пройдуць у Хельсінкі і Стакгольме 17 мая. Абодва паўфіналы (19 мая), матч за трэцяе месца і фінальная сустрэча (20 мая) пройдуць у сталіцы Фінляндыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?