У аварыі пад Мінскам дзеці з машыны выпалі на дарогу +фота6
ДТЗ адбылася на трасе М2 (Мінск — Нацыянальны аэрапорт «Мінск»). У яго трапілі чатыры аўто.
Тры пасажыры — 39-гадовая жанчына і два 8-летніх дзіцяці — выпалі з машыны пры сутыкненні чатырох аўтамабіляў на трасе М2 (Мінск — Нацыянальны аэрапорт «Мінск»).
За рулём аўтамабіля «Міцубісі лансер» знаходзіўся 31-гадовы выхадзец з Афганістана, які раней неаднаразова парушаў правілы дарожнага руху і здзяйсняў ДТЗ. Ён рухаўся ў кірунку Барысава і, выконваючы манеўр развароту ў недазволеным месцы, не заняў крайняга левага становішча. У выніку адбылося сутыкненне з аўтамабілем «Фольксваген шаран», які выкінула на паласу сустрэчнага руху, дзе ён сутыкнуўся з машынамі «Сузукі» і «Пежо».
З дзвярэй «Фольксвагена» на праезную частку выпаў сын кіроўцы, а таксама 39-гадовая пасажырка са сваім сынам. Пацярпелыя былі шпіталізаваныя, адзін з хлопчыкаў трапіў у рэанімацыю.
«Вінаваты ў гэтым здарэнні кіроўца аўтамабіля «Міцубісі лансер», што рабіў разварот, павінен быў прадбачыць наступствы свайго грубага парушэння ПДР. Ён бяздумна парушыў закон, што немінуча прывяло да цяжкіх наступстваў, — падкрэсліваецца ў паведамленні прэс-службы. — Аднак траўмы, атрыманыя дзецьмі, — «заслуга» кіроўцы нямецкага аўтамабіля. Віна яго ў тым, што ён не гарантаваў бяспекі сваім пасажырам. У аўтамабілі адсутнічалі спецыяльныя дзіцячыя ўтрымальныя прылады, і дарослая пасажырка, і дзеці не былі прышпіленыя рамянямі бяспекі, што з’явілася прычынай іх выпадзення з салона аўтамабіля на праезную частку дарогі».
Па дадзеных прэс-службы, з пачатку года на дарогах Беларусі ўжо загінула 14 дзяцей, і 151 дзіця атрымала траўмы.