«Улада павінна разумець, што палітычнымі прысудамі не выратуе краіну», — заявіў 18 мая журналістам у Мінску Аляксандр Мілінкевіч, каментуючы запытаныя пракурорамі тэрміны пакарання Уладзіміру Някляеву, Віталю Рымашэўскаму і членам іх каманд, а таксама Мікалаю Статкевічу і Дзмітрыю Усу.

Мілінкевіч лічыць, што ўладам трэба сядаць за стол перамоваў з апазіцыяй, каб ратаваць краіну: «Яна ж робіць усё наадварот, але палітычныя прысуды ніколі не вырашалі лёс краіны, а, наадварот, заганялі яе ў тупік».

Ён адзначыў, што сённяшнімі палітычнымі працэсамі ўлада імкнецца ўзмацніць свой уплыў на грамадства. «Аднак, лічу, яна толькі гэты ўплыў страціць. Сёння пракурор і суддзя сядзелі, апусціўшы галаву, бо разумелі рэальны стан рэчаў у краіне», — сказаў Мілінкевіч.

Гаворачы аб вялікіх тэрмінах зняволення, якія пагражаюць Статкевічу і Усу, Мілінкевіч адзначыў, што такім чынам улада пасылае паведамленне пэўным сацыяльным групам аб тым, што з імі можа адбыцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?