У Мінску за апошнія пяць гадоў удвая вырасла колькасць дзяцей з атлусценнем, якія стаяць на медычным уліку, паведаміла галоўны пазаштатны дыетолаг камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Марына Папова.

Паводле яе слоў, калі ў 2006 годзе на ўліку ў эндакрынолага знаходзілася 500 дзяцей з атлусценнем, дык у канцы 2010 года -- тысяча, у тым ліку да 10% -- дзеці дашкольнага веку. Пры гэтым колькасць дзяцей, якія пакутуюць ад атлусцення, значна большая. Многія з іх звяртаюцца да ўрачоў у сувязі з іншымі захворваннямі, якія з'яўляюцца вынікам залішняй масы цела. У цэлым

па Мінску залішнюю вагу мае каля 30% насельніцтва.

Як заявіла Папова, самая пашыраная

прычына атлусцення -- пераяданне і няправільнае харчаванне, традыцыі якога складаюцца ў сям'і. Прычым навакольныя часцяком нават заахвочваюць перекормліванне малых дзяцей,
укормленасць дзіцяці ўспрымаецца як прыкмета здароўя, хоць гэта абсалютна не так, падкрэсліла Папова.

Паводле яе слоў, пашыраная

памылка бацькоў -- кармленне порцыямі, якія па аб'ёме перавышаюць ўзроставыя, выкарыстанне ў харчаванні паўфабрыкатаў і фаст-фуду.
Досыць часта дзеці, як і дарослыя, «заядаюць» праблемы, звязаныя з вучобай, узаемаадносінамі у сям'і і калектыве.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?