Без ідэі я не пайшоў бы ў кандыдаты ў прэзідэнты. У чым яна палягае, вы, напэўна, зразумелі. Каб у нас у Беларусі была дэмакратычная выбарчая сістэма, каб яна была празрыстай.

Цяпер, вывучаючы выбарчае заканадаўства той жа Ўкраіны, там бачыш, што кандыдаты ў прэзідэнты ўсіх прадстаўнікоў ва ўсе ўчастковыя і тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі прызначаюць асабіста альбо давераныя асобы [прызначаюць іх]. У нас гэтага пакуль няма. Але я спадзяюся, што ўжо ў бліжэйшы прэзідэнцкі тэрмін у нас будуць дэмакратычныя выбары. І наша выбарчая сістэма памяняецца. Для гэтага што нам трэба зрабіць? Для гэтага я планаваў сабраць мільён подпісаў за тое, каб змяніць выбарчую сістэму. Дэмакратычнай выбарчай сістэмы ў нас на сённяшні момант няма. Гэта ж фактычна легалізацыя ўлады.

Указам прэзідэнта ў нас прызначаюцца суды, пракуратура і ўсё астатняе. Калі мяняецца гэта сістэма, значыць, змяняецца і ўсё ўладкаванне дзяржавы. Таму гэта сістэма змагаецца не асабіста са мной, не з Плошчай, на якую я прыйшоў. А менавіта з тым, што можа паслужыць таму, што памяняецца ўся сістэма ўладкавання дзяржавы.

Я планаваў сабраць сто тысяч подпісаў за дапаўненні ў Выбарчы кодэкс. Але зараз па гэтых слуханнях я ўжо зразумеў, што збяру мільён. А калі трэба адпакутаваць, буду пакутаваць.

* * *

Пракурор папрасіў засудзіць Дзмітрыя Уса на 7 гадоў зняволення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?