«Беларусь як была, так і застаецца верная сваім прынцыпам,

як была надзейнай саюзніцай нашай брацкай Украіны, так і застанецца»,
 — сказаў Лукашэнка на сустрэчы з прэм’ер-міністрам Украіны Мікалаем Азаравым у Мінску, перадае БелТА.
«У нас вельмі добрыя, цёплыя пачуцці ў дачыненні да вашай дзяржавы, вашага народа»,
 — адзначыў ён.

Звяртаючыся да прэм’ер-міністра Украіны Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што хацеў бы абмеркаваць шэраг канкрэтных пытанняў беларуска-ўкраінскіх стасункаў.

«Хачу запэўніць, што

любыя прапановы Украіны, якія на карысць нашых дзяржаў, будуць падтрыманыя, прынятыя і абавязкова рэалізаваныя»,
 — падкрэсліў ён.

Лукашэнка пацвердзіў гатоўнасць Беларусі супрацоўнічаць з Украінай па ўсіх напрамках. «Мы гатовыя адстойваць сумесна з Украінай усе пытанні, што цікавяць нас і Украіну», — сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка папрасіў перадаць прэзідэнту Украіны Віктару Януковічу, што

Беларусь заўсёды была і застаецца верная сваім прынцыпам ва ўзаемаадносінах з брацкай Украінай.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?