Намеснік дырэктара гатэля «Еўропа» Алена Скугарава паведаміла, што французская футбольная дэлегацыя выкупіла ўсе нумары ў гатэлі ў перыяд з 1 па 4 чэрвеня — на час падрыхтоўкі да матчу з беларускай зборнай у рамках адборачнага турніру Еўра-2012, што пройдзе ў Мінску 3 чэрвеня.

«Французы на перыяд з 1 па 4 чэрвеня выкупілі ўсю гасцініцу — 67 нумароў. Зроблена гэта было для таго, каб ніхто ім не перашкаджаў. Яны правялі маркетынгавае даследаванне, у выніку якога спыніліся на нашым гатэлі і такім вось варыянце. Колькі грошай будзе каштаваць? Дакладную суму не назаву — камерцыйная таямніца. Але нашы расцэнкі лёгка даведацца ў інтэрнэце. Праўда, за браніраванне ўсіх нумароў гасцям даецца пэўная зніжка.

Нейкай дадатковай аховы не будзе — зробім тыя ж меры бяспекі, што і пры візітах іншых футбольных зборных. У нас ужо спыняліся нямала камандаў. Нейкая ўжо выкупляла ўсе нумары. Калі не памыляюся, аргенцінская. Госці такога рангу хочуць, каб побач з імі не было пабочных асобаў. Тым больш, што ў нас невялікі гатэль, і ў любым выпадку футбольныя дэлегацыі займаюць значную яго частку. Калі нават рэзервуюць не ўсе нумары, то імкнуцца сяліцца кампактна — скажам, бяруць тры-чатыры паверхі запар з сямі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?