Ажыятажны попыт на прадукты харчавання ў асобных населеных пунктах нічым не абгрунтаваны.

Пра гэта журналістам 19 мая ў Мінску заявіў віцэ-прэм’ер урада Сяргей Румас.

«Ранішні маніторынг паказаў, што ў асобных населеных пунктах узнік ажыятажны попыт на некаторыя прадукты харчавання. Гэта мне нагадвае сітуацыю з цукрам месячнай даўніны», — сказаў віцэ-прэм’ер.

Ён падкрэсліў, што солі ў краіне дастаткова. Пры гэтым Румас мяркуе, што «не найлепшы спосаб — ператвараць кватэры ў склады з солі». «Пройдзе адзін-два дні, і солі ў магазінах будзе дастаткова», — падкрэсліў ён.

Намеснік кіраўніка ўрада канстатаваў, што ў асобных населеных пунктах назіраецца ажыятажны попыт на макароны, крупы. Віцэ-прэм’ер яшчэ раз падкрэсліў, што гэтых тавараў у краіне дастаткова. «Пытанне толькі ў падвозе гэтых тавараў і выкладванні іх на паліцы», — упэўнены Румас.

У цэлым, паводле яго слоў, сітуацыя на спажывецкім рынку стабільная. «Урад кантралюе і адсочвае гэтую сітуацыю», — зазначыў Румас.

Больш за тое, дадаў ён, маніторынг цэн у маі паказаў зніжэнне кошту шэрагу прадуктаў харчавання, у прыватнасці круп і памідораў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?