Размяркоўваць студэнтаў ВНУ мэтазгодна на перадапошнім курсе. Такое меркаванне выказаў намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Тозік на прамой лініі з чытачамі "Народной газеты", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Анатоль Тозік лічыць, што студэнты павінны як мага больш займацца практыкай, у першую чаргу гэта адносіцца да таго прадпрыемства або арганізацыі, на якіх яны могуць потым працаваць.
"Стажыроўка ў гэтым выпадку дапаможа студэнту прыгледзецца да прадпрыемства, а наймальнік атрымае магчымасць прыгледзецца да студэнта, - сказаў віцэ-прэм'ер. - Размеркаванне на год раней выгаднае і з той пазіцыі, што дыпломную работу выпускнік ВНУ можа прысвяціць той праблеме, якой ён будзе займацца ў свайго будучага наймальніка". Больш ранняе размеркаванне будзе садзейнічаць таксама хуткаму ўваходжанню маладога спецыяліста ў рабочы рытм свайго прадпрыемства, дадаў намеснік кіраўніка ўрада.
0
0
0
0
0
0