Умовай прадастаўлення Беларусі крэдыту на тры гады ў памеры $ 3 млрд стане зацвярджэнне трохгадовай праграмы прыватызацыі, — у лоб і публічна сказаў віцэ-прэм’ер, міністр фінансаў РФ Аляксей Кудрын.

«У Беларусі дастаткова актываў, каб дапоўніць праграму крэдытавання неабходным аб’ёмам валютных рэсурсаў, якія можна атрымаць за бліжэйшыя два-тры гады, каб максімальна забяспечыць стабілізацыю і эканомікі, і валютнай сістэмы. У нас ёсць ўмова, што на працягу трох гадоў павінна быць праведзена пэўная прыватызацыя «, — сказаў А. Кудрын журналістам у чацвер.

Паводле яго ацэнкі, аб’ём рэалізацыі дзяржмаёмасці ў Беларусі на працягу трох гадоў павінен скласці не менш як $ 7,5–9 млрд. «Калі ў такім аб’ёме рэалізаваць маёмасць не ўдасца, тады трэба звяртацца ў МВФ, дзе ёсць іншыя складанасці, звязаныя з жорсткімі крытэрамі праграм структурных рэформаў «, — заявіў А. Кудрын.

„Белтрансгаз“ фігуруе ў спісе актываў, якія разглядаюцца ўладамі Беларусі для продажу, паведаміў кіраўнік расійскага Мінфіна Аляксей Кудрын журналістам у Мінску.

Адказваючы на пытанне, ці ўвайшоў „Белтрансгаз“ у спісы актываў, якія Беларусь плануе прадаць у якасці адной з умоваў для атрымання крэдыту,

Кудрын заявіў: „Белтрансгаз“ абмяркоўваецца».

Два дні таму Аляксандр Лукашэнка аб’явіў пра тое, што Расія ўзгадніла фінансавую дапамогу на $6 млрд. Пасля гэтага Кудрын удакладніў, што грошы будуць выдзелены не з расійскага бюджэту і

што палова гэтай сумы павінна быць забяспечана прыватызацыяй беларускай дзяржуласнасці. Кудрын казаў, што Беларусь выставіць на продаж прадпрыемствы на $3 млрд.

Пазіцыя Расеі па пытанні аб выдзяленні крэдыту Беларусі з антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС можа быць канчаткова сфармуляваная ў чацвер, паведаміў Кудрын.

«У цэлым мы ўзгаднілі ўсе ўмовы, якія патрабуюцца для вынясення гэтага пытання на савет міністраў краін ЕўрАзЭС. Сёння пасля прэс-канферэнцыі адбудзецца сустрэча прэм’ер-міністра Уладзіміра Пуціна з Лукашэнкам і з прэм’ерам, і там будзе пастаўлена кропка ў частцы расійскай пазіцыі па гэтым пытанні», — сказаў Кудрын.

Раней у чацвер кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч заявіў, што антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС выдзеліць Беларусі крэдыты на $ 3–3,5 млрд «па стаўцы ніжэйшай за камерцыйную».

Таксама Кудрын паведаміў, што Беларусь у 2011 годзе можа разлічваць на крэдыт з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС не больш чым $1 млрд.

Расія гатовая даць Беларусі крэдыт на будаўніцтва АЭС

толькі таварамі і паслугамі на суму больш як $7 мільярдаў, заявіў Кудрын.

Рашэнне можа быць прынятае цягам лета, — паведаміў ён. Разам з тым кіраўнік Мінфіна адзначыў, што існуе яшчэ другая частка крэдыту на будаўніцтва АЭС, звязаная з будаўніцтвам інфраструктуры.

«Гэта будзе ўжо фінансавы крэдыт. Па ім рашэнне не прынята», — сказаў А. Кудрын, дадаўшы, што стварэнне інфраструктуры АЭС па дасягнутай дамоўленасці будуць ажыццяўляць беларускія будаўнікі з выкарыстаннем беларускіх матэрыялаў.

Ліквідацыя множнасці курсаў нацыянальнай валюты Беларусі ўваходзіць у лік ўмоў аказання Расіяй крэдытнай падтрымкі беларускай эканоміцы,
сказаў Кудрын.

«На гэты конт ёсць пэўныя дамоўленасці, параметры якіх я не магу выдаваць», — заявіў журналістам у чацвер у Менску кіраўнік Мінфіна РФ Аляксей Кудрын, адказваючы на ​​пытанне, ці ёсць сярод умоў прадастаўлення крэдыту патрабаванні ліквідаваць множнасць курсаў беларускага рубля.

Пры гэтым А. Кудрын

адхіліў магчымасць увядзення расійскага рубля ў Беларусі на дадзеным этапе.

«Увядзенне расійскага рубля на цяперашнім этапе не можа быць рашэннем сітуацыі, тым больш лёгкім», — сказаў кіраўнік Мінфіна.

Ён адзначыў, што ўводзіць адзіную валюту неабходна ў іншых, больш спрыяльных для Беларусі фінансава-эканамічных умовах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?