Штаб А.Мілінкевіча абвесьціў, што 2 сакавіка а 18.00 у Менску, на плошчы Свабоды, падчас «усебеларускага народнага сходу», пройдзе вялікая сустрэча выбарцаў з кандыдатам у прэзыдэнты ад дэмакратычных сілаў. Колькі людзей, па-Вашаму, зьбярэцца на яе?
Андрэй Клімаў, палітык, высланы на прымусовыя працы: Менск на сёньня — самы рэвалюцыйны горад, таму пры добрым інфармаваньні пра сустрэчу прыйдзе багата людзей, добра, каб хапіла плошчы.
Аляксандар Агееў, дэпутат Магілёўскага гарсавету: Усё залежыць ад эмацыйнага настрою выбаршчыкаў, а кампанія пакуль праходзіць надзіва спакойна. Таму прыйдзе некалькі тысячаў. Калі ж адбудзецца нейкі эмацыйны ўсплёск, то варта чакаць і болей.
Ірына Тоўсьцік, актывістка аднаго з моладзевых рухаў: У найлепшым выпадку — 20—25 тысячаў.
Барыс Гарэцкі, актывіст аднаго з моладзевых рухаў: Калі штаб адзінага будзе працаваць бяз збояў, зьбярэцца 5 тысячаў.
Станіслаў Багданкевіч, экс-старшыня Нацбанку: Сёньня 2006 год, таму прыйдзе добра калі тысяча.
Артур Клінаў, мастак: Пры добрай арганізацыі і рэкляме мерапрыемства можна чакаць тысячаў пяць. А так добра, каб паўтысячы сабралася.
Пётра Садоўскі, пасол Беларусі ў Нямеччыне (1992—1994): Усё будзе залежаць ад таго, дазволеная будзе акцыя ці не.
Андрэй Петравых, актывіст АГП: Тысячаў пяць-сем.
Юрась Зянковіч, актывіст Партыі БНФ: Тры тысячы пры добрым раскладзе.
Аляксандар Пілецкі, студэнт з Горадні: Пры ўмове добрай арганізацыі 10—15 тысячаў выбарцаў зьбярэцца.
Эдвард Зайкоўскі, археоляг: У другой палове 90-х прыйшло б шмат…
Леанід Заіка, палітоляг: Думаю, дзьве з паловай тысячы прыйдуць.
Зьміцер Гаўрусік, праходзіць па справе Касьпяровіча: Прынамсі, адзін будзе.