Міністэрства юстыцыі перарэгістравала Саюз беларускіх пісьменнікаў. Як паведаміў старшыня грамадскага аб’яднання Алесь Пашкевіч, пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі саюза выдадзена ў адпаведнасці з рашэннем Мінюста ад 15 снежня і падпісана міністрам юстыцыі Віктарам Галаванавым.

Такім чынам, паводле яго слоў, аб’яднанне мае ўсе неабходныя афіцыйныя дакументы для сваёй законнай дзейнасці ў межах прававога поля. Апрача таго, падкрэсліў Пашкевіч, перарэгістрацыя саюза беларускіх пісьменнікаў завяршае доўгую спрэчку паміж творцамі і Мінюстам, бо адсутнасць юрыдычнага адраса ў саюза была галоўнай прэтэнзіяй да яго з боку міністэрства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?