«Газпром» можа купіць 50% акцый "Белтрансгазу", якія належаць беларускай дзяржаве, паведаміў пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў журналістам вечарам 19 мая. «Гаворка ідзе аб пакінутай долі, каб атрымаць 100 адсоткаў», - сказаў пасол.

Пры гэтым ён дадаў, што "перамовы паміж «Газпромам», «Белтрансгазам» і ўрадам Беларусі ідуць». «Думаю, яны скончацца пагадненнем», - сказаў пасол.

Паводле Сурыкава, бакі падчас перамоваў, у прыватнасці, абмяркоўваюць, ці неабходна праводзіць новую ацэнку кошту актываў кампаніі. У 2006 г. банк АВN Amro ацаніў 100% акцый ААТ «Белтрансгаз» у 5 млрд. даляраў. На падставе гэтай ацэнкі «Газпром» набыў 50% акцый кампаніі за 2,5 млрд. даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?