Маці асуджанага на тры гады калоніі Фёдара Мірзаянава беспаспяхова спрабавала дабіцца паўторнага спаткання з сынам. Сёння з заявай аб сустрэчы з сынам Людміла Мірзаянава прыехала ў суд Партызанскага райна Мінска.
— Адну сустрэчу з Фёдарам суддзя Чацвяртакова, якая і вынесла прысуд, мне дазволіла», — расказвае «Народнай Волі» Людміла Мірзаянава. — Адбылося гэта праз пару дзён пасля агалошання прыгавора. Мы размаўлялі з Фёдарам роўна гадзіну. Гэта была вельмі эмацыянальная сустрэча, я старалася яго падтрымаць. Зараз жа я напісала заяву на паўторную сустрэчу. Па адукацыі я псіхолаг, таму падрыхтавала для сына адпаведныя матэрыялы, каб яму было лягчэй адаптавацца ў тых умовах у якіх ён будзе знаходзіцца бліжэйшы час. Заяву аб сустрэчы з сынам я хацела аддаць суддзі Чацвяртаковай. Але тая была на нарадзе. Яе сакратарка паведаміла мне, што пытанне аб дазволе сустрэчы з сынам у адсутнасць Чацвяртаковай будзе вырашаць дзяжурны суддзя — Аляксандр Кучык. Ён здзівіўся, маўляў, «я ж не ваш суддзя», таму пытанне не ў яго кампетэнцыі.
Але супакоіў, сказаўшы, што праблем наконт сустрэчы з сынам быць непавінна.
Мяне папрасілі пачакаць. Прыкладна праз паўгадзіны загадалі ісці ў прыёмную старшыні суда. За гэты час міма мяне некалькі разоў праходзіла сакратарка суддзі Чацвяртаковай. Нуль увагі. Яшчэ праз паўгадзіны высветлілася, што мая заява ўсё
Фактычную адмову у сустрэчы з сынам я збіраюся абскардзіць у Мінскім гарадскім судзе.»