Адвакаты былога кандыдата на прэзідэнта Беларусі Андрэя Саннікава, асуджанага на 5 гадоў пазбаўлення волі, плануюць 23 мая падаць касацыйную скаргу на рашэнне суда Партызанскага раёна Мінска.

«Мы пададзім скаргу ў найбліжэйшы панядзелак. Будзе таксама накіраваная скарга ад самога Андрэя Алегавіча», — паведаміла Інтэрфаксу адвакатка Марына Кавалеўская.

Раней суд прызнаў Саннікава вінаватым у арганізацыі масавых беспарадкаў у Мінску 19 снежня. Яму вынеслі пакаранне — 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?