Наяўнасць дысцыплінарнага батальёна ва Узброеных сілах Беларусі губляе сэнс.

Пра гэта 20 мая ў Мінску заявіў журналістам прэс-сакратар Міністэрства абароны Уладзімір Макараў. Таму, паводле яго слоў, на заканадаўчым узроўні зараз разглядаецца пытанне аб скасаванні дысбата.

Як зазначыў прадстаўнік Мінабароны, створаная ва Узброеных сілах сістэма прафілактыкі і супрацьдзеяння злачынным праяўленням дазволіла знізіць каэфіцыент злачыннасці ў 2010 годзе да 2,71 у параўнанні з 10,9 у 1994 годзе. У краінах блізкага замежжа гэты паказчык дасягае 17.

Зараз, паводле слоў Макарава, пастаянны склад дысцыплінарнага батальёна ў некалькі разоў перавышае колькасць тых, хто ў ім адбывае пакаранне.

Як паведаміў намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл Беларусі Сяргей Купрык,

у выпадку ліквідацыі дысбата ваеннаслужачыя, якія ўчынілі злачынствы, будуць адбываць пакаранне на мінскай гарнізоннай гаўптвахце.
Там яны могуць знаходзіцца да паўгода.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?