Аляксандр Лукашэнка 20 мая, на40-вы дзень з дня выбуху ў Мінскім метрапалітэне, наведаўСвята-Духаў кафедральны сабор, дзе ўшанаваў памяць ахвяр і запаліў свечку, паведамілапрэс-служба .
Лукашэнка «выказаў удзячнасць мітрапаліту Філарэту і ўсёй Беларускай праваслаўнай царкве за тое, што святары ў тыя цяжкія і сумныя дні ўвасаблялі прыклад для ўсіх канфесій Беларусі».
Паводле яго слоў, прычына гэтай страшнай з’явы, якая стала магчымай у Беларусі, тоіцца ў тым ліку ў недахопах і заганах грамадства, пра якія царква шмат разоў казала і нястомна паўтарае зараз.
«У часы глабалізацыі супрацьстаяць гэтаму злу вельмі цяжка, але трэба. І мы будзем рабіць усё, каб гэта на нашай зямлі не паўтарылася, — сказаў Лукашэнка. —
Мы, вядома, будзем трымацца запаведзяў Госпада, і яны даюць нам магчымасць прадухіляць такія з’явы на беларускай зямлі».
Лукашэнка зазначыў, што тое, што здарылася, не з’яўляецца сістэмным праяўленнем для Беларусі. «Мы гэта ўжо ведаем зараз, і дзякуй Богу, што гэта так. Але самазаспакойвацца нельга. Свет віруе не толькі эканамічна, не толькі маральна, прыніжаючы годнасць чалавека і парушаючы Божыя запаведзі, але мір віруе ўжо са зброяй у руках. Кожны дзень гінуць тысячы і тысячы ні ў чым не вінаватых людзей. і ў гэтым кругавярчэнні — эканамічным, палітычным, сацыяльным і ваенным — нам трэба краіну ўтрымаць», — заявіў кіраўнік дзяржавы.