Чарговая акцыя «Стоп-бензін» — у дзень падаражэння паліва 5
Арганізатары мяркуюць правесці аўтапрабег па вуліцах гарадоў. Месца збору ў Мінску — паркоўка каля гіпермаркета Prostore па вуліцы Убарэвіча, 176.
Аргкамітэт руху «За аўто!» распаўсюдзіў заяву, якая датычыцца акцый пратэсту ў дзень магчымага падаражання паліва.
«Шырокамаштабная акцыя «Стоп-бензін» з аўтапрабегам па вуліцах гарадоў пачнецца у дзень павышэнне кошту паліва! Месцы збору ўдзельнікаў па гарадах краіны будуць паведамлены пазней», пішуць у блогах.
Дата чарговага падаражання паліва пакуль што невядомая, але, па чутках, яно адбудзецца на працягу тыдня.