Канцэрт адбудзецца 21 траўня (субота) а 15.00 ў «Віцебскім цэнтры сучаснага мастацтва» (Белабародава, 5).

Таццяна Беланогая — маладая беларуская бард-спявачка. У 26 гадоў яна мае ўжо 4 выбітных альбомы «Там, дзе мы» (2004 г.), «Пабачыць свет»(2006), «Дзвюхкроп’е»(2007), «Ніткі» (2010).

Сустрэчы Таццяны з Віцебскам сталі добрай традыцыяй: сёлета яна прыязджае ў чацверты раз дый яшчэ з прэзентацыяй новага дыска «Ніткі»!

Альбом «Ніткі» распавядае пра нябачныя сувязі паміж людзьмі ў сям’і, краіне, свеце. На дыску акрамя песен змешчаны пераклады тэкстаў песен Таццяны на польскую і ангельскую мовы і кліп «Да цябе».

Канцэрт Таццянай Беланогай адбудзецца 21 траўня (субота) а 15.00 ў Віцебскім цэнтры сучаснага мастацтва (Белабародава, 5).

Уваход па квітках музея — кошт 3 000 рублёў.

Даведкі па тэлефонах:

мтс: 518-12-62 (Хрысціна)

velcom: 115-76-25 (Сьвета)

афіцыйны сайт спявачкі http://bielanohaja.org/

паслухаць песні mp3 — http://rutracker.org/forum/viewtopic.php?t=2764440

суполка Таццяны Беланогай УКантакце — http://vkontakte.ru/club2334753

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?