І просіць «перад прымяненнем новых абмежавальных мер ставіць у вядомасць, каб мы маглі загадзя забяспечыць большую прапускную здольнасць рэсурсу».Генпракуратура шукае стваральнікаў сайта абмену валют prokopovi.ch, рэсурс набірае папулярнасць.
«
На той выпадак, калі давядзецца пагутарыць з праваахоўнымі органамі, у аўтара праекта амаль усё гатова.
«Ключоў ад уваходу на сайт дома не трымаю, да базы дадзеных на серверы доступ без электроннага ключа не атрымаць, гісторыю для статыстыкі захоўваю адвязаную ад карыстальніка. На выходных яшчэ напішу скрыпты, якія будуць аўтаматычна вычышчаць усе згадкі пра
Калі запатрабуюць выдаць дадзеныя афіцыйным запытам — параю толькі перанакіраваць яго ў чэшскі КДБ.Юрыдычна, сайт знаходзіцца
Пакуль сайт працуе, як і працаваў. «Калі адчуем, што забарона пачынае мець сілу, будзем распаўсюджваць інфармацыю пра шляхі абыходу абмежаванняў усімі магчымымі спосабамі.
Спыненне працы не плануецца, працуем над пашырэннем функцыянальнасці», — кажа аўтар праекта.
Што датычыцца планаў па пашырэнні праекта або стварэння новых рэсурсаў на грунце ўсебеларускага ажыятажу, то «проста Пеця» жартуе, што ў бліжэйшы час прыбярэ да рук і грэчку: «Аб’явы аб продажы грэчкі ўжо збіраем, але нікому не паказваем. На ўсе аб’явы аператыўна рэагуе наша служба, якая звязваецца з карыстальнікамі і выкупляе дэфіцытны прадукт самастойна. Задумваемся над павелічэннем аўтапарку і прыняццем заявак на соль і цукар».