Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі заклікаў беларускія ўлады «адумацца і звярнуць з ілжывага шляху». Пра гэта ён заявіў 21 мая ў Калінінградзе пасля сустрэчы з калегамі з Германіі і Расіі.

«Прэзідэнт Лукашэнка запэўніваў нас, што выбары (кіраўніка дзяржавы 19 снежня 2010 г.) будуць сумленнымі. Замест гэтага ён пасадзіў у турму сваіх канкурэнтаў (экс-кандыдатаў у прэзідэнты). Гэта, вядома, закрывае яму шлях да збліжэння з Еўропай «, — заявіў Сікорскі.

Міністр замежных спраў Германіі Гіда Вестэрвеле сёння заявіў, што не столькі расчараваны, колькі шакаваны падзеямі ў Беларусі. Паводле яго слоў, прысуды супраць прадстаўнікоў беларускай апазіцыі «неапраўданыя, несправядлівыя і з’яўляюцца палітычным самаўпраўствам Лукашэнкі».

Кіраўнік расійскага МЗС Сяргей Лаўроў у сваю чаргу заклікаў беларускае кіраўніцтва ў поўнай меры выконваць міжнародныя абавязальніцтвы ў тым, што тычыцца павагі правоў і свабод чалавека.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?