Улада2121

Расія дае крэдыт, але асуджае

Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў асудзіў палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі, але назваў санкцыі ЕС контрпрадуктыўнымі.

Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў на прэс-канферэнцыі пасля сустрэчы з польскім і нямецкім калегамі ў Калінінградзе паставіў некалькі акцэнтаў адносна беларускай сітуацыі.

Найперш Лаўроў, у тон Радаславу Сікорскаму і Гіда Вастэрвеле, з якімі дамаўляўся пра бязвізавы рэжым між Расіяй і ЕС, асудзіў палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі.

«Міністэрства замежных спраў зрабіла афіцыйную заяву пра наша негатыўнае стаўленне да судовых працэсаў, вынесеных прысудаў.

Мы заклікалі і заклікаем беларускае кіраўніцтва цалкам выконваць міжнародныя абавязальніцтвы ў тым, што тычыцца павагі правоў і свабод чалавека»
, — адзначыў Лаўроў.

Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года Расія ўпершыню так паслядоўна асуджае на высокім узроўні парушэнні правоў чалавека ў Беларусі. Пасля падзей 19 снежня 2010 года Крэмль нават спрабаваў унікнуць наўпроставага віншавання Аляксандра Лукашэнкі з «перамогай» на выбарах, даслаўшы віншаванне «з вынікамі выбараў».

У папярэднія прэзідэнцкія кампаніі расійскае кіраўніцтва ўстрымлівалася ад асуджэння іх недэмакратычнасці і адначасова падтрымлівала дыктатуру Лукашэнкі крэдытамі і энерганосьбітамі па зніжаных цэнах.

Аднак і еўрапейскую палітыку санкцый супраць лукашэнкаўцаў Расія не падзяляе. Санкцыі «немэтазгодныя», бо «не будуць спрыяць дасягненню тых вынікаў, пра якія ідзе гаворка», казаў Лаўроў. «Ва ўсіх выпадках

не ізаляцыя, а ўцягванне спрыяюць прасоўванню рынкавых і дэмакратычных рэформаў
», — дадаў ён.

Еўрасаюз жа, відаць, расчараваўся ў палітыцы «ўцягвання», якую спрабаваў праводзіць у дачыненні Лукашэнкі ў 2008–2010 гадах. «

Мы будзем узмацняць ціск на беларускі рэжым, пакуль ён не зменіць свой курс
», — адзначыў на той самай прэс-канферэнцыі кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі. Ён патлумачыў, што далейшы ціск прадугледжвае «дакладныя кропкавыя санкцыі супраць канкрэтных кампаній, не эмбарга ўвогуле». Гэта маюць быць кампаніі, якія «фінансуюць рэжым».

Пытанне ўзмацнення санкцый еўраміністры абмяркуюць у Брусэлі ў панядзелак.

Каментары21

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Расіяне размялі гатэлі ў Мінску на майскія, арэндныя кватэры сталі па лонданскіх цэнах. Калі ёсць свая — можаце добра зарабіць

Расіяне размялі гатэлі ў Мінску на майскія, арэндныя кватэры сталі па лонданскіх цэнах. Калі ёсць свая — можаце добра зарабіць

Усе навіны →
Усе навіны

У ДТЗ з аўтобусам пад Варшавай пацярпеў грамадзянін Беларусі

З-за чэргаў на мяжы з Польшчай «Мінсктранс» арганізуе бясплатную перасадку пасажыраў

У Германіі забілі аўтарку бестсэлераў пра рускіх, кіяўлянку Аляксандру Фроліх

Паглядзіце, якімі моднымі лакацыямі абзавёўся Парк Горкага16

На Паліну Шарэнду-Панасюк завялі дзве крымінальныя справы2

33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі7

Аўтобус з беларусамі перакуліўся пад Варшавай1

Які прыгожы трэнд: людзі ператвараюць свае газоны ў някошаныя лугі10

Уначы па усёй тэрыторыі Беларусі былі замаразкі, апроч аднаго горада4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіяне размялі гатэлі ў Мінску на майскія, арэндныя кватэры сталі па лонданскіх цэнах. Калі ёсць свая — можаце добра зарабіць

Расіяне размялі гатэлі ў Мінску на майскія, арэндныя кватэры сталі па лонданскіх цэнах. Калі ёсць свая — можаце добра зарабіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць