1) «Сям’я і здароўе» — рост адрасных дапамог сем’ям зь дзецьмі: штомесячныя даплаты на кожнае дзіця да 16 гадоў у памеры 10% спажывецкага бюджэту, адрасная дапамога сем’ям у памеры 5 млн рублёў пры нараджэньні кожнага дзіцяці і беспрацэнтовы крэдыт на набыцьцё жытла пры нараджэньні другога дзіцяці.

2) «Павага да працы і дастойныя заробкі» — адмена кантрактнай сыстэмы, зьняцьце бюракратычных бар’ераў, рост сярэдняга заробку да 550 эўра за кошт новых рынкаў, новых інвэстыцый і ўпор на павышэньне прадукцыйнасьці працы. Цікава, што кандыдат ставіць задачы росту заробку ў эўра, а не ў далярах.

3) «Справядлівы закон, адказная дзяржава» — вяртаньне палітычных свабодаў, падзелу ўладаў і незалежнасьці судоў.

4) «Эканамічная свабода» — мадэрнізацыя і разьвіцьцё эфэктыўна працуючых вытворчасьцяў, забесьпячэньне 50% ВУП за кошт малых і сярэдніх прадпрыемстваў.

5) «Адкрытая краіна — адкрыты сьвет» — захаваньне нэўтральнага статусу Беларусі, стварэньне паўнавартай зоны свабоднага гандлю ў СНД, заключэньне з Эўразьвязам дамовы пра партнэрства.

6) «Навука, прагрэс» — рост інвэстыцый у навуку да 850 млн эўра ў год з мэтай павышэньня долі высокатэхналягічных тавараў у агульным аб’ёме прадукцыі.

7) «Нацыянальнае адраджэньне» — пабудова сучаснае дзяржавы магчымая, толькі калі грамадзяне выразна ўсьвядомяць сваё адзінства як нацыі. Вырашыць гэтую праблему можа мэтаскіраваная дзейнасьць дзяржавы па адраджэньні нацыянальнай самасьвядомасьці. Беларуская мова называецца «найгалоўнейшым сродкам самаідэнтыфікацыі нашага народу», а яе выцясьненьне з ужытку «пазбаўляе беларусаў павагі з боку іншых народаў і навешвае на нас ярлык непаўнавартасьці».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0