Эканоміка

Рубель пачаў выроўнівацца, але яго нясмелы рост можа спыніцца 23 мая

Курс чорнага рынку наяўных знізіўся да 5000—5800. На пазабіржавым безнаяўным рынку курс апусціўся да 6500.

Курс чорнага рынку наяўных знізіўся да 5000—5800. На пазабіржавым безнаяўным рынку курс апусціўся да 6500.

Толькі ў рознічных продажах напалоханыя крушэннем рубля гандляры выстаўляюць яўна завышаны курс 8000—10000. Такім чынам яны схіляюць кліентаў да больш надзейнага разліку ў далярах.

Курс даляра пры безнаяўных пазабіржавых аперацыях уранку апусціўся да 7100—7200, а пасля абеду нават да 6500 з ранейшага максімуму 8000—8800, які фіксаваўся ў сераду-чацвер.

У той жа час курс даляра на чорным рынку наяўнай валюты ў Мінску знізіўся ў панядзелак да 5000—5500 (купля) і 5300—5800 (продаж), што ніжэй за ўзровень аўторка—пятніцы мінулага тыдня.

У Вільні курс рубля зазнаў аналагічныя тэндэнцыі. Уранку панядзелка даляр можна было прадаць за 4660 рублёў (увечары пятніцы за 4870, уранку пятніцы аж за 5300), купіць за 5420 рублёў (увечары пятніцы было 6460 рублёў, уранку пятніцы — 6850).

Цяжка сказаць, ці тэндэнцыя на выроўніванне рубля захаваецца пасля 23 мая. Да гэтага дня прадпрыемствы сплачваюць падаткі, што вымусіла многіх экспарцёраў урэшце прадаць валюту, якую яны доўгі час прытрымлівалі.

Курс у абменніках у панядзелак заставаўся на ўзроўні 4500 рублёў. Нагадаем, што афіцыйны курс даляра да панядзелкавага рашэння Нацбанка пра дэвальвацыю складаў 3 145 рублёў. Ён быў заніжаны ў параўнанні з рэальным, які выкарыстоўваецца насельніцтвам і прадпрыемствамі, на 60–130%.

Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч прызнаў, што крэдыт ад ЕўрАзЭС складзе ўсяго мільярд даляраў і яго будзе недастаткова, каб стабілізаваць курс. Ён заявіў, што патрэбныя дадатковыя меры фінансавага і эканамічнага характару. Ён паабяцаў прыняць іх 23—24 мая.
Зрэшты, і ўмовай выдачы крэдыту будзе драконаўскі план эканоміі. Ён прадугледжвае скарачэнне бюджэтных выдаткаў і прыватызацыю гігантаў беларускай прамысловасці ці інфраструктуры — апошнія на выбар Мінска.

Рашэнне аб далейшых дзеянняў будзе прымаць, трэба меркаваць, асабіста Аляксандр Лукашэнка. Дагэтуль ён марудзіў.

Рэзкае падзенне рубля на чорным і безнаяўным рынках адбылося на мінулым тыдні, калі стала ясна, што крызіс будзе насіць працяглы характар.

Курсы рэальнага рынку мяняецца некалькі разоў на дзень. Такое працягнецца да тае пары, пакуль Нацбанк не вернецца да валютных інтэрвенцый.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Славацкі палітолаг, былы кіраўнік амерыканскага фонду PACT лабіруе збліжэнне з Лукашэнкам3

Славацкі палітолаг, былы кіраўнік амерыканскага фонду PACT лабіруе збліжэнне з Лукашэнкам

Усе навіны →
Усе навіны

Шматдзетную маці, якая працавала ў банку і вяла блог, пасадзілі ў калонію і назвалі тэрарысткай5

Пуцін назваў расійскую атаку на дзевяціпавярховік у Кіеве, падчас якой загінулі 23 чалавекі, ударам па ваенным заводзе1

Канапацкая прызналася, што гэта яна арганізавала візіт Келага ў Беларусь22

Беларусы, якія хочуць украінскі пашпарт, але не могуць адмовіцца ад грамадзянства Беларусі афіцыйна, змогуць зрабіць гэта дэкларатыўна2

Алексіевіч: Ціханоўская сімпатычная, шмат зрабіла, Латушка і Вячорка разумныя. Але няма адчування трываласці апазіцыі33

Іран запусціў новую серыю ракет па Ізраілі, адна ўдарыла па бальніцы

Міністр асветы Расіі павіншаваў «Артэк» з памылкай5

Украінская спявачка Ані Лорак атрымала расійскае грамадзянства3

Пуцін назваў заявы пра жаданне Расіі напасці на НАТА трызненнем3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Славацкі палітолаг, былы кіраўнік амерыканскага фонду PACT лабіруе збліжэнне з Лукашэнкам3

Славацкі палітолаг, былы кіраўнік амерыканскага фонду PACT лабіруе збліжэнне з Лукашэнкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць