Аляксандр Лукашэнка 23-25 траўня наведае Казахстан з афіцыйным візітам, пра гэта паведамілі ў яго прэс-службе.
Праграмай візіту прадугледжаны перамовы з прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым ў вузкім і пашыраным складзе. Таксама плануецца падпісаць шэраг двухбаковых дакументаў.
Асноўнай тэмай у ходзе перагавораў стане развіццё гандлёва-эканамічных адносін і супрацоўніцтва ў рамках Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы. Кіраўнікі Беларусі і Казахстана таксама абмяркуюць сітуацыю на постсавецкай прасторы і актуальныя пытанні міжнароднага парадку дня, дадае БелТА