Міністры замежных справаў краін Еўрасаюза на сустрэчы ў Брусэлі дамовіліся аб пашырэнні санкцый супраць Беларусі, паведамляюць крыніцы ў дыпламатычных колах.

Афіцыйна аб рашэньні міністраў будзе абвешчана пазней. Дыпламаты кажуць, што спіс тых, каму забараняецца ўезд у ЕС і чые актывы замарожаныя, дапоўнены 13 асобамі. У спісе з прыкладна 170 асобаў знаходзіцца і ўнесены раней туды Аляксандр Лукашэнка.

Перад пачаткам сустрэчы чакалася, што санкцыі будуць уведзеныя і супраць шэрагу буйных беларускіх кампаніяў. Аднак таго не здарылася. Еўрапейцы не рашыліся на ўвядзенне санкцый у сітуацыі, калі беларускія фінансы, а з імі і незалежнасць аказаліся цалкам у залежнасці ад Масквы.

Пашырэнне санкцый стала адказам на прысуды ўдзельнікам акцыі пратэстаў у Мінску 19 снежня летась.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?