Нацбанк прыкрыў валютную шчыліну, знойдзеную «Банкам Масква-Мінск» Нагадаем, што

на працягу апошніх дзён банк прапаноўваў сваім кліентам працэдуру, якая фактычна дазваляла здаваць даляры па курсе 7500 рублёў.
Людзі маглі аформіць валютныя карткі, пакласці на іх даляры ці еўра, а пасля здымаць у банкамаце беларускія рублі альбо разлічвацца карткай у крамах. З карткі злічваўся 1 даляр за кожныя 7500 рублёў. Праўда, існавала абмежаванне — не больш за мільён рублёў ($133) за дзень.
Каля офісаў банка з’явіліся чэргі з ахвотных аформіць карткі, некаторыя стваралі адразу некалькі штук.

Цяпер банк вымушаны прыкрыць знойдзеную шчыліну. «Банк Масква-Мінск» выканае свае абавязацельствы за 20–23 мая, пасля чаго ўсталюе новы курс па карткавых аперацыях у межах дазволеных Нацбанкам абмежаванняў. Пры гэтым

з 24 мая кліенты ўвогуле не змогуць разлічыцца карткай у крамах ці зняць беларускія рублі.
Адзіная магчымасць — забіраць назад сваю валюту альбо чакаць новага курса.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?