Дэвальвацыя беларускага рубля будзе спрыяць актывізацыі экспартных паставак беларускімі прадпрыемствамі і прытоку валютнай выручкі ў краіну, заявіў журналістам у Мінску намеснік міністра замежных справаў Беларусі Аляксандр Гур’янаў.
«Дэвальвацыя — гэта крок на карысць экспарцёрам. Чым танней нацыянальная валюта, тым больш выгадна для экспарцёраў», — канстатаваў намеснік міністра, выказаўшы пры гэтым упэўненасць, што «меры, якія прымаюцца Нацыянальным банкам, будуць спрыяць таму, што экспартная выручка пачне больш актыўна паступаць у краіну».
0
0
0
0
0
0