«Суддзя пакуль на бальнічным. Дата прысуду застаецца невядомай», — паведамілі карэспандэнту «НН» у прыёмнай суда Ленінскага раёна.

Суддзя Людміла Грачова павінна была вынесці прысуд па выніках працэса экс-кандыдатаў у прэзідэнты Міколы Статкевіча і Дзмітрыя Уса яшчэ 20 мая, аднак прысуд быў перанесены праз яе хваробу на нявызначаны тэрмін.

Разам са Статкевічам і Усам, якім пракурор запрасіў па 8 і 7 гадоў пазбаўлення волі адпаведна, маюць быць асуджаныя Аляксандр Класкоўскі (8,5 гады), Андрэй Пазняк, Аляксандр Квяткевіч, Арцём Грыбкоў, Дзмітрый Буланаў (усім па 4 гады калоніі узмоцненага рэжыма).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?