Напярэдадні супольнага «Канцэрту на траве» лідары гуртоў «Крамбамбуля» і «J: Морс» Лявон Вольскі і Ўладзімір Пугач абвясцілі аб дабрачыннай акцыі. Кожны з музыкаў перадаў TUT.BY уласную карціну, якія ўжо выстаўлены на аўкцыён. Грошы, атрыманыя за эксклюзіўныя лоты, пойдуць на лячэнне Варанькі Сташэўскай, хворай на дзіцячы рак.

 Карціна Лявона Вольскага.

Карціна Лявона Вольскага.

 Карціна Уладзіміра Пугача.

Карціна Уладзіміра Пугача.

Тое, што Лявон Вольскі скончыў Мінскую мастацкую вучэльню імя Глебава і займаецца жывапісам для душы, для многіх не сакрэт. А вось аб мастакоўскіх здольнасцях Уладзіміра Пугача мала хто ведае.

Імкнучыся падтрымаць збор сродкаў на лячэнне Варанькі Сташэўскай, якая пакутуе на дзіцячы рак, лідары гуртоў «Крамбамбуля» і «J: Морс» прэзентавалі свае работы для дабрачыннага аўкцыёну. Маленькая дзяўчынка перанесла ўжо шэсць блокаў хіміятэрапіі і цяпер мае патрэбу ў аперацыі па выдаленні пухліны. Прыблізны кошт аперацыі і лячэння ў ізраільскай клініцы — блізу $ 150 тысяч, з якіх сёння сабрана $ 40 тысяч. Каб пачаць лячэнне ў бліжэйшы час, неабходна пералічыць на рахунак клінікі $ 80 тысяч.

Узяўшы ўдзел у аўкцыёне, вы зможаце не толькі атрымаць эксклюзіўны падарунак ад улюбёнага музыкі, але і дапамагчы дзяўчынцы! Апроч карціны ад Вольскага ці Пугача кожны лот уключае падвойны альбом (CD+DVD) «Такога няма нідзе», які музыкі асабіста падпішуць пераможцу аўкцыёну, а таксама два квіткі на «Канцэрт на траве».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?