25 мая ў Свята-Петра-Паўлаўскім саборы Мінска ў 14:30 будзе адслужана паніхіда ў дзень спачыну паэта Максіма Багдановіча.

Паколькі сёлета будзе адзначацца 120-годдзе нараджэння класіка беларускай літаратуры, то малітвы за нашага славутага песняра будуць асабліва натхнёнымі і ўзнёслымі. У заўпакойным памінанні, якое традыцыйна ў гэты дзень арганізуе брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў, возьмуць удзел супрацоўнікі музея М.Багдановіча, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі Мінска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0