1 чэрвеня плануецца пачатак работы ў тэставым рэжыме гарадской электрычкі. Пра гэта 24 мая на прэс-канферэнцыі паведаміў намеснік начальніка пасажырскай службы Беларускай чыгункі Сяргей Мацкевіч.
Пры гэтым ён адзначыў, што ў звычайным рэжыме гарадская электрычка будзе хадзіць па завяршэнні капітальнага рамонту шляхоў. Мацкевіч таксама заявіў, што
першая электрычка пойдзе па маршруце Мінск - Заслаўе - Мінск.
Ён нагадаў, што для працы гарадской электрычкі закуплена тры цягнікі швейцарскай кампаніі Стадлер, плануецца закупіць яшчэ сем.
Беларуская чыгунка ў сакавіку 2010 года заключыла кантракт са Стадлер на пастаўку 10 электрацягнікоў. Кошт кожнага складае каля 6 млн. еўра. У лютым гэтага года Стадлер даставіў у Беларусь два электрацягнікі для ўнутрыгарадскіх перавозак. Да канца бягучага года БЧ атрымае яшчэ тры электрацягнікі, а ў 2012 годзе - астатнія пяць саставаў.
Глядзі таксама: Паехалі! У Мінску прэзентавалі швейцарскую электрычку