Усяго патроху2121

Нямецкія ДОТы ў кватэрах і на дзіцячых пляцоўках

Экскурсія па абарончых збудаваннях вермахту ў Мінску.

З часоў Другой сусветнай вайны ў Мінску засталіся збудаванні, праходзячы міма якіх, мінчукі іншым разам нават не здагадваюцца, што гэта рэдкія ваенныя помнікі. І што самае цікавае, некаторыя могуць зайсці ў адзін з гэтых помнікаў не выходзячы са сваёй кватэры.

Як памяць аб Другой сусветнай вайне ў Мінску засталіся доўгачасовыя абарончыя пункты, ці, інакш кажучы, доты, якіх у сталіцы калісьці было некалькі дзясяткаў. 3 ліпеня 1944 года, калі савецкія войскі ўвайшлі ў Мінск, гэтыя бетонныя збудаванні рознай формы ўзвышаліся на ўсіх галоўных пунктах горада.

Праспект Пераможцаў, 23

Аляксандр Базарнаў, навуковы кіраўнік «Лініі Сталіна», гісторык, фартыфікатар:

Гэта нямецкі дот з двух’яруснымі амбразурамі. Цяпер побач ідзе будоўля, і прыемна, што яго не сталі зносіць або ўзрываць — ён застаецца як памяць пра вайну.

Праспект Незалежнасці, 25

Далей перанясемся на праспект Незалежнасці, 25, дзе побач з музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны знаходзіцца яшчэ адзін дот.

Аляксандр Базарнаў:

Гэты пункт добры толькі для нейкіх сутычак, баёў у горадзе. Супраць цяжкай артылерыі ён бы ніколі не выстаяў — расслаіўся б і раскалоўся пры ўдары снарада. Сектар абстрэлу — падыходы да гэтага месца.

Вуліца Чарнышэўскага, 12

Наступны дот, які знаходзіцца на вуліцы Чарнышэўскага, 12, па-свойму ўнікальны, бо ўваход у гэты бетонны будынак знаходзіцца ў адной з кватэраў жылога дома.

Аляксандр Базарнаў:

Гэта тыповы прадстаўнік так званай ахоўнай фартыфікацыі. Іх ставяць для аховы нейкага важнага аб’екта — камендатуры, казармы, склада або проста скрыжавання. Амбразура тут невялікая: нейкі цяжкі станкавы кулямёт, тыпу «Максіма» з прымусовай сістэмай ахалоджвання, паставіць немагчыма, хутчэй тут стаяў нямецкі ручны кулямёт.

Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Павел Уладзіміравіч Лапін ужо больш за 50 гадоў жыве ў доме № 12 па вуліцы Чарнышэўскага.

Павел Лапін, ветэран Вялікай Айчыннай вайны:

Наколькі мне вядома, тут пражывалі афіцэры нямецкай арміі.

Гэты дом быў пабудаваны яшчэ да вайны, а ў ваенны час немцы прыбудавалі да яго ДТО — і сёння Павел Уладзіміравіч з задавальненнем выкарыстоўвае гэтае бетоннае збудаванне як склеп, уваход у які знаходзіцца проста ў кватэры.

Аляксандр Базарнаў:

Засаўкі на амбразуры арыгінальныя, захаваліся з часоў вайны. Таўшчыня — прыкладна 5–7 міліметраў — кажа аб тым, што цяжкага снарада яна б не вытрымала, абараняла толькі ад ружэйнага агню. Тут адзін каземат: тры амбразуры і запасны выхад-лаз.

Вуліца Старажоўская, 15

Аляксандр Базарнаў:

Невялікая, бачная адразу частка — гэта агаловак, сам аб’ект знаходзіцца пад зямлёй. Ён пабудаваны з цэглы, не прызначаны абараняць ад цяжкіх снарадаў. Мабыць, будавалі з таго, што было.

Вуліца Дразда, паміж дамамі № 7 і № 17

Паміж дамамі № 7 і № 17 па вуліцы Дразда знаходзіцца яшчэ адзін дот, на якім да гэтага часу выразна бачныя сляды ад баявых куляў.

Аляксандр Базарнаў:

Гэта таксама агаловак. Калі будынкі побач уяўна прыбраць, за імі будзе чыгунка. Ён быў пабудаваны, цалкам верагодна, каб прыкрываць падыходы да чыгункі. Падземная частка пасля вайны выкарыстоўвалася ў бытавых мэтах: паводле аповедаў мясцовых жыхароў, тут была кацельня.

Вельмі шмат пунктаў было ў раёне парку Чалюскінцаў на праспекце Незалежнасці. Іх было больш, але многія пазносілі. Тыя, што засталіся, яшчэ чакаюць свайго даследчыка.

Каментары21

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Сорамна і балюча!» Сяргей Ціханоўскі паскардзіўся на недастатковую падтрымку беларусаў75

«Сорамна і балюча!» Сяргей Ціханоўскі паскардзіўся на недастатковую падтрымку беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы расказалі, як будзе з 7 ліпеня праходзіць кантроль на мяжы з Літвой2

Горача, як у пекле. Як Еўропа перажыла адзін з самых гарачых месяцаў за ўсю гісторыю назіранняў6

Ціханоўская пра 3 Ліпеня: На справе ні пра якую сапраўдную незалежнасць ці свабоду гаворкі не ідзе13

«Ты пабачыш і пачуеш. Гэта будзе не бомба, а бомбішча». Раніцай 2 ліпеня Павел Латушка атрымаў ліст ад асобы, якая пастаянна атакуе яго22

Сталі вядомыя імёны чатырох палітзняволеных жанчын, вызваленых па папярэднім памілаванні4

Беларускі комік зняўся ў серыяле з зоркай «Звышнатуральнага». У кадры і Мінск — як яго бачаць амерыканскія кіношнікі2

У Беларусі спрасцілі працэдуру продажу тавараў з падвойнымі кодамі маркіроўкі

Як перажыць спёку?11

Далай-лама прыдумаў, як вызначыць сабе намесніка і абхітрыць Кітай2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сорамна і балюча!» Сяргей Ціханоўскі паскардзіўся на недастатковую падтрымку беларусаў75

«Сорамна і балюча!» Сяргей Ціханоўскі паскардзіўся на недастатковую падтрымку беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць