На 19.00 24 мая актывісты «За Аўта» плануюць шырокамаштабную акцыю «Стоп-бензін» супраць чарговага падаражэння аўтамабільнага паліва. Пратэставы аўтапрабег мусіў стартаваць на паркоўцы ля супермаркета Prostore па вуліцы Убарэвіча, 176 у мікрараёне «Чыжоўка». Маршрут трымаецца ў сакрэце, каб міліцыя не перашкодзіла.

Як паведамляе «Салідарнасць», на стаянцы дзяжураць супрацоўнікі ДАІ.

Напярэдадні Дырэктар інфармацыйна-асветніцкай установы «За Аўта» Арцём Шаркоў быў дастаўлены ў РУУС Фрунзенскага раёна Мінска.

Як паведаміў Шаркоў БелаПАН, 24 траўня каля будынка Мінскага гарадскога суда яго сустрэлі двое супрацоўнікаў міліцыі і выклікалі ў РУУС, маўляў, па невядомай крымінальнай справе, куды ён прыбыў у іх суправаджэнні прыкладна ў 15.40.

«Яны сказалі, што трэба праехаць ў Фрунзенскае РУУС па нейкай крымінальнай справе. У якасці каго мяне выклікаюць, растлумачана не было», — паведаміў Шаркоў. Там ён прабыў каля дзвюх гадзін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?