Злучаныя Штаты ўвялі санкцыі супраць шэрагу замежных кампаніяў, якія супрацоўнічаюць з Іранам і Паўночнай Карэяй.
Намеснік дзяржсакратара ЗША Джэймс Стэйнберг заявіў, што мэта санкцыяў — не дазволіць Ірану развіваць сваю ядзерную праграму, якая, як апасаюцца ў Вашынгтоне, накіраваная на выраб ядзернай зброі.

Уведзеныя санкцыі супраць 16 асобаў і кампаній з Беларусі, Кітаю, Паўночнай Карэі, Сірыі і Венесуэлы за продаж Ірану, Паўночнай Карэі і Сірыі тэхналогіяў, звязаных з вытворчасцю ядзернай, хімічнай і біялагічнай зброі і балістычных ракетных сістэм.

Фірмы і асобы, якія трапілі пад гэтыя санкцыі, будуць пазбаўленыя магчымасці атрымліваць амерыканскія ўрадавыя кантракты, дапамогу ад ЗША, яны не могуць купляць амерыканскае ўзбраенне і патэнты на яго на працягу двух гадоў.

У спісе — два беларускія прадпрыемствы: «Беларускае оптыка-механічнае аб’яднаньне» (БелОМА) і «Белтэхэкспарт».

«БелОМА» выпускае высокатэхналагічнае абсталяванне, якое выкарыстоўваецца, у прыватнасці, у сістэмах супрацьракетнай абароны, «Белтэхэкспарт» — камерцыйная структура, праз якую робіцца значная частка беларускага экспарту зброі.

У сакавіку сёлета ЗША ўжо ўводзілі санкцыі супраць беларускай дзяржаўнай энэргетычнай кампаніі «Беларуснафта» за кантракт беларускага прадпрыемства з іранскай кампаніяй NaftIran Intertrade. Адміністрацыя Абамы ўвяла санкцыі супраць «Беларуснафты» за $500 млн інвестыцый у іранскую фірму, якая абвінавачваецца ва ўдзеле ў ядзернай праграме Ірану.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?