Прысуд па крымінальнай справе супраць экс-кандыдатаў у прэзідэнты Міколы Статкевіча і Дзмітрыя Уса, а таксама шараговых удзельнікаў Плошчы Аляксандра Класкоўскага, Аляксандра Квяткевіча, Дзмітрыя Буланава, Андрэя Пазняка і Арцёма Грыбкова будзе абвешчаны сёння, 26 мая, а 14 гадзіне ў судзе Ленінскага раёна Мінска (Сямашкі, 33).

Раней прысуд адкладваўся па прычыне хваробы суддзі Грачовай.

Нагадаем, што 18 мая пракурор Ленінскага суда запатрабаваў засудзіць Мікалая Статкевіча і Дзмітрыя Уса на 8 і 7 гадоў калоніі, Аляксандра Класкоўскага (па сукупнасці злачынстваў) — да васьмі з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Аляксандра Квяткевіча, Дзмітрыя Буланава, Андрэя Пазняка і Арцёма Грыбкова — да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Дзмітрыя Уса было прапанавана ўзяць пад варту проста ў зале суда, паколькі ён не знаходзіўся ў турме.

Нагадаем, што ўчора, 25 мая, Лукашэнка заявіў у Астане, што «мы верагодна выпусцім усіх палітвязняў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?