У абменніках валюты па-ранейшаму няма. У валютчыкаў курс падрос да 5400—6200 за даляр проці 5000—5800, якія былі ў панядзелак.

Безнаяўныя пазабіржавыя аперацыі практычна спыніліся пасля таго як Нацбанк устанавіў верхнюю граніцу іх 5030 рублёў. Рэч у тым, што яшчэ ў панядзелак банкі праводзілі гешэфты па 6500—7200, і цяпер прадпрыемствы, уласнікі валюты, проста вычэкваюць.

У той жа час курс даляра на чорным рынку наяўнай валюты ў Мінску працягвае рост. Ад панядзелка ён вырас на 400—500 рублёў да 5400—5800 (купля) і 5800—6200 (продаж).

Курс рубля за межамі Беларусі зазнаў аналагічныя тэндэнцыі. Увечары панядзелка даляр у віленскім абменніку Citadele можна было прадаць за 4660 рублёў, а на 13.00 серады — ужо за 5050. У той жа час прадавалі даляры ў сераду за 5920 (увечары панядзелка было 5420 рублёў).

У рознічных продажах з курсамі разнабой: ад 5500 да 10000.

Большасць экспертаў схіляецца да таго, што Нацбанку не ўдасца ўтрымаць курс на ўзроўні 5000. А ўпартае датрыманне такога курсу захавае ранейшы дэфіцыт валюты на легальным рынку і прывядзе да росквіту чорнага рынку.

Псіхалагічна такая сітуацыя выклікае дадатковы ціск на рубель. Людзі і прадпрыемствы чакаюць далейшай дэвальвацыі і ў выніку накручваюць яе самі.

Курс у абменніках у аўторак заставаўся ў межах дазволеных 5030 рублёў. Нагадаем, што ў панядзелак Нацбанк афіцыйна дэвальваваў рубель прыкладна на 60%. Пры гэтым ён пакінуў магчымасць дэвальвацыі яшчэ на 12% (да 5600 рублёў) да канца года. Па курсе 5000 у абменніках застаецца па-ранейшаму пуста.

Нацбанк па-ранейшаму не мае сродкаў для валютных інтэрвенцый. У той жа час дэвальвацыйныя чаканні застаюцца высокімі. Як аказалася, рост рубля ў пятніцу і панядзелак былі выкліканы патрэбамі прадпрыемстваў сплаціць падаткі — гэта робіцца да 23-га. Ад 24-га рубель вярнуўся да ранейшай песімістычнай тэндэнцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?