Грамадства129129

У Мінску людзі атакавалі міліцыянтаў, якія разбілі галаву мужчыну - відэа

Той заступіўся за студэнта-безбілетніка.

Сёння ў Мінску адбылося незвычайнае здарэнне.
На адным з аўтобусных прыпынкаў, размешчаных ля станцыі метро «Няміга», два міліцыянты груба затрымалі чалавека. Той заступіўся за студэнта-безбілетніка. Жорсткасць затрымання абурыла людзей. Жанчыны кінуліся на міліцыянтаў. У справу быў вымушаны ўмяшацца спецназ.

«Жывёла ты!» — крычала адна з жанчын міліцыянеру, які круціў рукі схопленаму чалавеку. «Адпусціце яго! Што вы творыце?» — даносіцца з тлуму на адрас праваахоўнікаў. «За васемсот рублёў чалавека б’юць», — абураліся людзі.

Затрыманаму супрацоўнікі праваахоўных органаў разбілі галаву да крыві. Відавочцы паведамляюць, што ён не супраціўляўся міліцыянтам.

«Я ўпершыню такое бачу, калі адразу столькі людзей выступаюць супраць дзеянняў міліцыі. Там сабралася вельмі шмат народу — ад 50 да 100 чалавек. Яны патрабавалі ў міліцыянераў адпусціць чалавека. Усё было на мяжы зрыву. Вельмі канфліктная сітуацыя», — распавёў у размове з карэспандэнтам «Нашай Нівы» фатограф Антон Матолька, які стаў сведкам падзей. «Усё адбылося ля аптэкі, што пад прыступкамі, што вядуць на другі паверх гандлёвага дома „На Нямізе“. Адзін з міліцыянераў закруціў рукі затрыманаму, чапляў на іх кайданкі. Другі спрабаваў стрымліваць людзей. Пасля ўмяшальніцтва большай колькасці міліцыянераў затрыманага пагрузілі ў машыну і павезлі», — дадае ён.

Партал tut.by змог узяць каментар у збітага міліцыянтамі мужчыны. Яго завуць Алег і ён прызнае, што спрабаваў вырвацца ад міліцыянтаў.

«Ну, заступіўся за хлопца. Пераконваў кантралёра, каб адпусціла безбілетніка. Аўтобус спыніўся, а сварка паміж мною і кантралёркай працягвалася. Хлопец паспеў уцячы, а мне не ўдалося.
Потым разгортваліся падзеі па нарастаючай, ведаеце, як снежны ком з гары ляціць. Проста стала шкада хлопца, калі б гэта быў нейкі нягоднік… Цяпер гэта справа афармляецца афіцыйна. Непадпарадкаванне уладам», — распавёў ён журналістам.

Па версіі прэс-службы ГУУС Мінгарвыканкама, сітуацыя развівалася такім чынам: «Кантралёр у грамадскім транспарце вылавіў безбілетніка, які адмаўляўся плаціць штраф. Абуранага безбілетніка вывелі на прыпынак, дзе ён працягнуў абурацца. Кантралёр звярнулася да нарада міліцыі з просьбай паўплываць на хулігана, бо той парушае грамадскі парадак.

Міліцыянты ўступілі ў размову з парушальнікам, які зразумеў, што не мае рацыі і пагадзіўся заплаціць штраф. У гэты час нехта з аўтобуса пачаў абурацца дзеяннямі супрацоўнікаў міліцыі. І ўступіў у сварку — пачаў іх абражаць, весці сябе непрыстойным чынам. Загуў увесь прыпынак.
Нехта быў за супрацоўнікаў міліцыі, хтосьці супраць».

Рэпарцёры фіксуюць у Мінску настроі абурэння і гневу ростам цэн і дэвальвацыяй. Адзін мужчына заявіў рэпарцёрцы: «Як ён [Лукашэнка] з намі, так і мы з ім. Не будзем плаціць за праезд». Яны пераносяць абурэнне ўладамі на гарадскія і камунальныя службы, а таксама на супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія да эканамічных праблем ні пры чым.

Размова з твітаранкай @lubovik, якая была сведкам бойкі на Нямізе by mcdavid

Каментары129

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў10

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Інтэрв’ю са 100-гадовым доктарам Анатолем Занковічам — пра жыццё падчас Другой сусветнай і працу хірургам у ЗША5

Трамп забараніў уезд у ЗША грамадзянам 12 краін

Памёр Аляксандр Класкоўскі-малодшы7

У мінскіх крамах заўважылі мяса ў правакацыйных упакоўках і без маркіровак. Адкуль?1

Праціўнікі Ціханоўскай збіраюцца на круглы стол, каб вырашыць, як жыць далей44

На працоўным стале ў Пуціна стаіць камп'ютар з аперацыйнай сістэмай, якая ўжо шмат год не абнаўляецца14

Ціханоўская: Яны не хочуць перамоў, яны хочуць, каб мы добраахвотна пайшлі ў турмы8

Трамп неанансавана перагаварыў з Пуціным: Пуцін сказаў, і вельмі рашуча, што яму давядзецца адказаць на атаку па аэрадромах22

Новак Джокавіч зрабіў чарговую пародыю на Сабаленка. Тая падыграла3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў10

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць