У базе звестак асобаў, якім забаронены ўезд у Беларусь, налічваецца каля 400 тысяч чалавек, зь іх каля 200 тысяч — расейцы, заявіў 25 мая старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэту Ігар Рачкоўскі.

«У нас база звестак — 400 тысяч чалавек, з іх 200 тысяч перадала Расея. Мне цяжка сказаць, хто знаходзіцца, хто не. Я не аналізаваў», — заявіў Рачкоўскі.

«Гэта права кожнай дзяржавы — абараняць свае інтарэсы», сказаў ён, удакладніўшы, што «за 2010 год палякі не прапусьцілі каля 1000 грамадзян Беларусі. Мы — каля 700 грамадзян Польшчы», — цытуе Рачкоўскага Інтэрфакс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?