Апаненты дзеючай улады плануюць у час выбараў у мясцовыя органы ўлады правесці акцыі грамадзянскага непадпарадкавання, мэтай якіх з’яўляецца змяненне існуючага дзяржаўнага ладу.

Пра гэта паведаміў сёння старшыня КДБ Беларусі Сцяпан Сухарэнка на пасяджэнні сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу. Ён вітаў адабрэнне парламентарыямі праекта закона «Аб процідзеянні экстрэмізму». Паводле яго слоў, гэты законапраект дасць магчымасць эфектыўна папярэджваць і спыняць правапарушэнні экстрэмісцкага характару на ранняй стадыі іх праяўлення.

Нагадаем, што законапраект аб процідзеянні экстрэмізму прэзідэнт краіны рэкамендаваў Нацыянальнаму сходу разгледзець да 1 студзеня 2007 года. Як адзначыў старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Мікалай Чаргінец, які прадстаўляў праект закона «Аб процідзеянні экстрэмізму» ў Савеце Рэспублікі, дакумент адпавядае нормам Канстытуцыі Беларусі.‑

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?