Электрацягнік для гарадскіх ліній развіў рэкордную для Беларусі хуткасць - 176 км/г пры выкананні хуткасных дынамічных выпрабаванняў на ўчастку шляху Даманава - Лясная.

Па ўмовах гэтага сертыфікацыйнага тэставання, швейцарскі састаў павінен быў развіць хуткасць на 10% вышэйшую за канструкцыйную хуткасць, вызначаную заводам-вытворцам. Для імітацыі запоўненасці пасажырамі, вагоны электрацягніка былі загружаныя спецыяльнымі мяшкамі з пяском агульнай вагой 42,8 тоны. Выпрабаванні правялі для праверкі работы электрацягніка пры поўнай загрузцы ў частцы захавання хуткаснага рэжыму і праверкі даўжыні тармазнога шляху пры хуткасці 160 км/г.

Электрацягнік паказаў высокія тэхнічныя характарыстыкі, адзначылі на Беларускай чыгунцы.

На сертыфікацыйных выпрабаваннях прысутнічалі: тэхнічны кіраўнік праекта пастаўкі электрацягнікоў у Беларусь кампаніі Stadler Фрытц Шаад, прадстаўнікі Балтыйскага выпрабавальнага цэнтра і спецыялісты БЧ.

У рамках выпрабаванняў электрацягнік для гарадскіх ліній ужо прайшоў 18 тысяч кіламетраў.

27 мая кампанія Stadler прадаставіць Беларускай чыгунцы дакументы, якія дазваляюць допуск электрацягніка да эксплуатацыі з пасажырамі. У чэрвені швейцарскі састаў пачне курсіраваць на ўчастку Мінск - Заслаўе ў тэставым рэжыме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?