Завяршыўся афіцыйны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Казахстан, ён вярнуўся ў Мінск. На 26 мая ў яго графіку — шэраг рабочых сустрэч, паведамляе афіцыйны сайт

Падчас візіту 24 мая адбыліся перамовы Лукашэнкі і прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева ў вузкім і пашыраным складах, паводле вынікаў якіх была падпісана сумесная заява кіраўнікоў дзяржаў, а таксама шэраг двухбаковых пагадненняў.

«Бакі абмеркавалі шырокае кола пытанняў, якія маюць узаемную цікавасць, і акрэслілі канкрэтныя кірункі далейшага развіцця супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Казахстанам. У прыватнасці, было абмеркавана супрацоўніцтва ў такіх сферах, як нафтаперапрацоўка і пастаўкі нафты, прамысловая кааперацыя, стварэнне сумесных прадпрыемстваў, інвестыцыі, сельская гаспадарка, навука і адукацыя, сфера высокіх тэхналогій», — перадае прэс-служба.

У другі дзень візіту, 25 мая, Лукашэнка ўсклаў кветкі да манумента «Абаронцам Айчыны», а таксама сустрэўся з прафесарска-выкладчыцкім складам і студэнтамі Еўразійскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Л. М. Гумілёва. Як паведамлялася раней, на гэтай сустрэчы кіраўнік дзяржавы зрабіў шэраг заяў, якія тычацца апошніх палітычных і эканамічных падзей у Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?