Гэта прадугледжваецца пастановай Мінэканомікі №74 ад 25 мая.

Цэны спіртнога павінны былі падняцца следам за курсам даляра. Іначай таннасць гарэлкі прывядзе да співання людзей.

У Мінску сёння пайшлі чуткі, што цэны ўзнімуцца адразу на 75%. Аднак такі радыкальны крок малаімаверны. Нават цана бензіну ўзрасла меней. Між тым масавы спажывец спіртнога ў цэлым -- чалавек з ніжэйшым узроўнем даходаў, прычым менавіта ў гэтай катэгорыі насельніцтва вытраты на алкаголь займаюць вялікую долю ў сямейным бюджэце.

У некаторых крамах у гарэлачных аддзелах працягваецца ажыятаж.

Гарэлка ў гэтым годзе ўжо даражэла ў студзені і красавіку на 5 і 8,4%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?