Магчымасць пашырэння спісу неўязных на тэрыторыю Беларусі замежных чыноўнікаў у адказ на пашырэнне чорнага спісу Еўрасаюза цяпер разглядаецца на ўзроўні экспертаў. Пра гэта заявіў 26 мая на брыфінгу прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных.

Нагадаем, 24 мая было апублікавана дапаўненне да спісу беларускіх чыноўнікаў, уезд якім на тэрыторыю Еўрасаюза забаронены. Да 175 дадалося яшчэ 13 прозвішчаў суддзяў і пракурораў, якія ўдзельнічалі ў судовых працэсах над фігурантамі справы аб масавых беспарадках 19 снежня 2010 года.

Як паведаміў прэс-сакратар, у выпадку калі беларускі спіс у адказ будзе пашыраны, МЗС праінфармуе пра гэта грамадскасць.

Нагадаем, 22 сакавіка Савіных аб'явіў, што беларускі бок распачаў меры ў адказ на санкцыі Еўрасаюза і ЗША і падрыхтаваў спіс асоб, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Беларусі. Паводле яго слоў, у спіс "уключаны асобы, якія прадпрымаюць дэструктыўныя дзеянні ў дачыненні да Беларусі і наносяць шкоду міжнароднаму супрацоўніцтву".

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, якая з'явілася ў канцы сакавіка, у спіс уключана больш за 150 прадстаўнікоў Еўрасаюза і ЗША. У іх ліку — кіраўнік Еўрапарламента Ежы Бузек, вядомы сваімі рэзкімі заявамі ў адрас афіцыйнага Мінска, і іншыя высокапастаўленыя чыноўнікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?