На канец чэрвеня запланаваны прыезд у Беларусь вялікай групы еўрапейскіх журналістаў. У праграме візіту сустрэчы з прадстаўнікамі ўрада, між іншым, з кіраўніком прэзідэнцкай адміністрацыі Уладзімірам Макеем.
Як паведамляе радыё «Рацыя», паездку журналістаў з Польшчы каардынуе Еўрапейскі цэнтр геапалітычных даследаванняў. Старшыня цэнтра Марцін Дамагала адзначыў, што прапанова выйшла ад беларускага партнёра «Экоом», і што нявыключана, што з некаторымі журналістамі сустрэнецца Лукашэнка:
— Гэтая паездка фінансуецца беларускім бокам — кожнаму журналісту мы пра гэта паведамілі, як і пра тое, што паездка такая адбудзецца. Мы запытвалі пра ахвотных. Беларускі бок хоча прадставіць сваю рацыю. У гэтай паездцы ўдзельнічаюць журналісты з Польшчы, Нямеччыны, Францыі, але хто персанальна, дык мне невядома. Мы супрацоўнічаем з цэнтрам «Экоом», які дафінансоўвае ўсю паездку.
Нагадаем, што цэнтр «Экоом», які ўзначальвае Сяргей Мусіенка, — тая самая структура, якая падчас прэзідэнцкіх выбараў праводзіць