Сёння ў судзе Заводскага раёна Мінска былі вынесеныя прысуды актывістам анархісцкага руху

Іх вінавацілі ў здзяйсненні шэрагу палітычных акцый, у прыватнасці, у нападзе на пасольства Расіі ў Мінску ў жніўні 2010 года.

Працэс над Максімам Веткіным, Яўгенам Сілівончыкам, Ігарам Аліневічам, Мікалаем Дзядком і Аляксандрам Францкевічам пачаўся 18 мая.

Ігар Аліневіч асуджаны на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй аўтамабіля. Мікалай Дзядок — на чатыры гады і шэсць месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Аляксандр Францкевіч — на 3 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму, Максім Веткін будзе пакараны чатырма гадамі абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу (хімія), Яўген Сілівончык — 1,5 гадамі абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.

Дзядок, Аліневіч і Францкевіч не прызналі сваёй віны. Сілівончык і Веткін заявілі аб сваім раскаянні.

Таксама з усіх іх будзе спагнана 100 млн рублёў пакрыцця матэрыяльнай шкоды (рознымі долямі).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?