Рост цаны складзе каля 40%. Пакупнікі ў гіпермаркетах бяруць па 15-20 кілаграмаў.
З 28 мая кошт кілаграмовай упакоўкі цукра складзе 5000 рублёў. Раней яна каштавала 3600 рублёў.
Рост цаны складзе каля 40%.
Падаражанне прадугледжана пастановай Міністэрства эканомікі №75 ад 25 мая 2011 года.
Ужо сёння раніцай пакупнікі ў гіпермаркетах купляюць па 15-20 кілаграмаў цукра.
Пры канцы красавіка адміністрацыя мінскіх крамаў супакойвала пакупнікоў, маўляў цана на цукар падымацца не будзе. Прайшоў месяц.
Каментары