Выступаючы ў Палаце прадстаўнікоў, міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Міхаіл Русы заявіў, што оптава-адпускныя цэны могуць вырасці на 50%.

Дэпутат Маёраў паскардзіўся на дыспарытэт цэнаў: каб купіць адзін літр дызельнага паліва, трэба прадаць дзяржаве 3 літры малака.

На гэта Русы адказаў: «Каб выйсці на парытэт, трэба да канца года ўзняць оптава-адпускныя цэны на 50%. Мы зробім гэта ў некалькі этапаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?